БЕЛ Ł РУС

«Гэта не рыба, а кавалак золата». Беларусы абураныя цаной скумбрыі

23.12.2025 / 14:20

Nashaniva.com

Для многіх пакупнікоў цана на звыклую рыбу стала сапраўдным шокам.

Фота: vecteezy.com

У адной з крам Беларусі звычайны паход па прадукты нечакана ператварыўся ў нагоду для заўзятага абмеркавання ў сеціве. Беларуска звярнула ўвагу на цэннік: вэнджаная скумбрыя — 48,5 рубля за кілаграм. Побач — буйны акунь тым жа коштам, піша BGmedia.

Для многіх пакупнікоў такая цана звыклай рыбы стала сапраўдным шокам. Яшчэ нядаўна скумбрыя лічылася даступным варыянтам да стала — і на бутэрброд, і да свята.

Цяпер жа, як жартуюць людзі, «гэта не рыба, а кавалак золата».

@annapashko #ценышокирующие ♬ оригинальный звук - sosedi.official

У каментарыях карыстальнікі не хаваюць абурэння ды іроніі. 

«Скумбрыя і праўда з’ехала з глузду».

«Паглядзіш на цану — і адразу апетыт знікае».

«Раней казалі: даляр вырас. А цяпер што вырасла? Даляр падае, а цэны — космас».

«У краму ходзім як у музей: паглядзеў і сышоў».

«Гэта не скумбрыя дарагая, гэта мы мала зарабляем».

«Каб Новы год сустрэць, трэба цэлы год адкладваць грошы».

«Перад святамі цэны заўсёды паднімаюць. Але сёлета — гэта проста піпец».

«У Еўропе перад Калядамі цэны зніжаюць, каб кожны мог накрыць стол. А ў нас — наадварот».

«Ніхто не прымушае купляць — так, але есці што?» — пішуць каментатары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула