Трамп параіў Нікаласу Мадуру разумна сысці
«Ён не сябра Злучаных Штатаў. Ён вельмі дрэнны хлопец», — падкрэсліў амерыканскі лідар.
Фота: Pedro Mattey / Anadolu via Getty Images
Дональд Трамп заявіў, што для прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры было б разумней добраахвотна пайсці ў адстаўку, піша Reuters.
Такім чынам прэзідэнт ЗША адказаў на пытанне журналістаў, ці мае намер ён з дапамогай ціску прымусіць Мадуру адмовіцца ад улады.
«Ну, я думаю, што, магчыма, так і будзе… Гэта залежыць ад яго, што ён хоча рабіць. Я мяркую, што з ягонага боку было б разумна паступіць так (самастойна пайсці). Мы гэта высветлім», — сказаў Трамп.
Пры гэтым, калі Мадура «будзе паводзіць сябе жорстка», гэта будзе для яго астатні раз, дадаў кіраўнік Белага дома. «Ён не сябра Злучаных Штатаў. Ён вельмі дрэнны хлопец», — падкрэсліў амерыканскі лідар.
Разам з тым ён заявіў, што ЗША могуць пакінуць сабе канфіскаваную з танкераў ля берагоў Венесуэлы нафту. Яе можна прадаць або выкарыстаць для папаўнення стратэгічных рэзерваў Злучаных Штатаў, удакладніў Трамп.
Раней прэзідэнт ЗША казаў, што дні Мадуры злічаныя.