БЕЛ Ł РУС

На фасадзе мінскага гандлёвага цэнтра запусцілі самы вялікі ў краіне экран

23.12.2025 / 12:30

Nashaniva.com

У сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры Palazzo, што на рагу Ціміразева і Арлоўскай з’явіўся найбуйнейшы ў краіне вонкавы 3D-экран. Яго плошча перавышае памеры тэніснага корта, паведамілі прадстаўнікі гандлёва-забаўляльнага цэнтра Office Life.

Вялізны экран размешчаны ў паўночнай частцы цэнтра, побач з паркоўкай і аўтобусным прыпынкам. Маштабам ён параўнальны з вялізным кінатэатрам: даўжыня — амаль 27,6 м, шырыня — 13 м. Агульная плошча — 358,3 «квадраты». Экран кутні: 13 м — у адзін бок і 14 м — у другі.

Паведамляецца, што вонкавы «кінатэатр» можа паказваць відэа ў фармаце Full HD — 2646 на 1248 пікселяў.

Пакуль на экране дэманструюць стандартныя двухмерныя ролікі. Але неўзабаве з’явяцца спецыяльна створаныя 3D-відэа з эфектам занурэння, як для вонкавага «кінатэатра». Да супрацоўніцтва запрашаюць і распрацоўнікаў, якія шукаюць магчымасць паказаць свой трохмерны кантэнт на вялікім экране. У ГЗЦ Palazzo гатовы працаваць з беларускімі аніматарамі і іншымі аўтарамі лічбавага кантэнту.

Як адзначаюць у гандлёва-забаўляльным цэнтры, магчымасці экрана дазваляюць «ажыўляць» карцінку, як на знакамітым білбордзе ў Таймс-сквэры ў Нью-Ёрку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула