БЕЛ Ł РУС

У Гомелі кіроўца, паркуючыся, наехала на сваё чатырохгадовае дзіця

23.12.2025 / 11:42

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 22 снежня на вуліцы Жамчужнай, піша БелТА.

40‑гадовая кіроўца на «Мэрсэдэсе» рухалася заднім ходам да парковачнага месца. У нейкі момант заднім колам яна наехала на чатырохгадовага сына, які выбег на праезную частку дарогі.

У выніку наезду хлопчыка з траўмамі даставілі ў бальніцу. Яму аказалі неабходную дапамогу і адпусцілі дадому.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула