БЕЛ Ł РУС

Вясковец скраў металічны крыж на могілках у той жа дзень пасля ўстаноўкі, а пасля спалохаўся і вярнуў

23.12.2025 / 10:13

Nashaniva.com

Адсутнасць нядаўна ўсталяванага крыжа ў адной з вёсак у Камянецкім раёне выявілі на наступную раніцу.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Напярэдадні мясцовыя жыхары за кошт сабраных сродкаў замянілі драўляны крыж на металічны і паставілі яго, забетанаваўшы аснову канструкцыі, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Супрацоўнікі адпаведных органаў агледзелі месца крадзяжу і правялі апытанне мясцовых жыхароў.

На наступную раніцу, да ўсеагульнага здзіўлення, выкрадзены металічны крыж зноў быў забетанаваны на тым самым месцы.

Крадзеж учыніў мясцовы жыхар, які вырашыў усталяваць крыж у іншым месцы — на могілках. Спалохаўшыся пакарання, мужчына ўначы вярнуў выкрадзенае на ранейшае месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула