БЕЛ Ł РУС

Пазняк пра смерць Мелказёрава: «Як што лепшае — траціцца. Як што горшае — множыцца»

22.12.2025 / 22:39

Nashaniva.com

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк на сваёй старонцы ў фэйсбуку апублікаваў кароткі пост у памяць пра нечакана памерлага ў ноч з 20 на 21 снежня журналіста Мікіту Мелказёрава.

Мікіта Мелказёраў. Фота: «Наша Ніва»

«Шчыры жаль з прычыны нечаканай смерці Мікіты Мелказёрава. Гэта чалавек, які ў пракляты час стаў здольным для Беларусі, дапамагаў ёй сваім беларускім словам, імпэтам і талентам. Ён уплываў на частку людзей, найперш маладых, да якіх не дабягалі сэнсы іншых разважанняў.

Шкода. Вельмі шкода. У 37 гадоў не чакаюць смерці. А тут яна наскочыла. Нам, беларусам, так не шанцуе. Як што лепшае — траціцца. Як што горшае — множыцца.

Вечная памяць добраму беларусу. Няхай іншыя працягнуць яго жывы беларускі шлях», — напісаў Зянон Пазняк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула