БЕЛ Ł РУС

Хакеры ўзламалі фанатэку Spotify

22.12.2025 / 18:50

Nashaniva.com

Група хакераў-актывістаў узламала фанатэку Spotify і атрымала доступ да велізарнай колькасці кантэнту сэрвісу. Пра гэта паведамляе выданне Billboard.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле заявы саміх хакераў, размешчанай у блогу Anna’s Archive, ім удалося атрымаць доступ да каля 86 мільёнаў музычных трэкаў, а таксама да 256 мільёнаў радкоў метаданых. Яны сцвярджаюць, што плануюць распаўсюдзіць атрыманыя аўдыяфайлы праз торэнт-сеткі.

У Spotify пацвердзілі, што адбылася ўцечка метаданых, і прызналі, што зламыснікі сапраўды змаглі атрымаць доступ да часткі аўдыяфайлаў платформы.

На сёння Spotify з’яўляецца адным з найбуйнейшых аўдыясэрвісаў у свеце: у яго бібліятэцы больш за 100 мільёнаў музычных кампазіцый, каля сямі мільёнаў падкастаў і прыкладна 350 тысяч аўдыякніг.

Чытайце таксама:

Што стала прычынай учорашняга адключэння Spotify, X, Chatgpt і часткі сайтаў

У ЗША ў трэндах — хрысціянская музыка

Пра беларускі гурт Soyuz больш ведаюць замежнікі, чым суайчыннікі

Каментары да артыкула