БЕЛ Ł РУС

Памёр спявак Крыс Ры

22.12.2025 / 18:30

Nashaniva.com

Памёр брытанскі спявак, кампазітар і гітарыст Крыс Ры — аўтар вядомага хіта The Road to Hell. Музыку было 74 гады. Пра яго смерць паведаміў прадстаўнік сям’і, адзначыўшы, што Крыс Ры памёр у бальніцы пасля непрацяглай хваробы.

Крыс Ры. Фота: AP Photo/dapd, Eckehard Schulz

Крыс Ры нарадзіўся ў 1951 годзе ў горадзе Мідлсбра ў сям’і з італа-ірландскімі каранямі. Музыкай ён пачаў займацца ў 1970‑х гадах, а сапраўдную сусветную папулярнасць здабыў напрыканцы 1980‑х — у пачатку 1990-х. За сваю кар’еру артыст выпусціў 25 студыйных альбомаў, агульны наклад якіх перавысіў 30 мільёнаў копій ва ўсім свеце.

Да найбольш вядомых песень Крыса Ры адносяцца The Road to Hell, Driving Home for Christmas, On the Beach, Josephine, Fool (If You Think It’s Over) і Auberge. Кампазіцыя Driving Home for Christmas з цягам часу стала адной з самых папулярных калядных песень у Вялікабрытаніі.

Найвышэйшага камерцыйнага поспеху музыка дасягнуў у канцы 1980-х: альбомы Dancing with Strangers, The Road to Hell і Auberge займалі верхнія радкі брытанскіх хіт-парадаў, прычым два з іх узначальвалі рэйтынгі продажаў. У 2000‑х гадах Крыс Ры ўсё больш засяроджваўся на блюзавым гучанні.

У апошнія гады жыцця музыкант меў сур’ёзныя праблемы са здароўем. У пачатку 2000‑х у яго выявілі рак падстраўнікавай залозы, а ў 2016 годзе ён перанёс інсульт.

Чытайце таксама:

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан

Памёр акцёр Пітэр Грын, вядомы па фільмах «Маска» і «Крымінальнае чытво»

Памёр архітэктар Фрэнк Геры

Каментары да артыкула