Мяняюцца банкаўскія камісіі ў Беларусі
Нацбанк вызначыў агульныя прынцыпы, паводле якіх банкі будуць вызначаць сумы камісій за свае паслугі.
Банкі абавязаныя загадзя інфарміраваць кліентаў пра змяненне платы за паслугі, а самі камісіі, як правіла, фармаваць з улікам эканамічнай абгрунтаванасці — зыходзячы з выдаткаў і разумнага ўзроўню даходнасці, піша Onliner.by.
Для фізічных асоб, акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў, пашырылі пералік бясплатных паслуг: пераводы на рахункі, адкрытыя ў адным банку; выдача гатоўкі ў касе і праз банкамат свайго банка; выдача даведак пра крэдыты і банкаўскія рахункі; замена скампраметаваных аплатных картак і іншыя.
Акрамя таго, ўвялі абмежаванні на памер камісій. Напрыклад, за залічэнне грошай у беларускіх рублях камісія не будзе перавышаць 1,5 % ад сумы, але не больш за 5 базавых адзінак, а за абмен пашкоджанай валюты і прыём яе на інкаса — не больш за 5 % ад сумы.
Даведкі аб банкаўскіх рахунках або закрытых рахунках будуць каштаваць не больш за 0,5 базавай адзінкі, калі заканадаўства не прадугледжвае бясплатную выдачу.
Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 15 студзеня 2026 года. Як патлумачылі ў Нацбанку, яна павінна знізіць фінансавую нагрузку на кліентаў і зрабіць правілы абслугоўвання ў банках больш празрыстымі.