Данія выклікала пасла ЗША праз Грэнландыю
Дональд Трамп прызначыў губернатара штата Луізіяна Джэфа Лэндры сваім спецыяльным пасланнікам па Грэнландыі.
Джэф Лэндры і Дональд Трамп. Фота: Win McNamee / Getty Images
Ён абгрунтаваў гэта тым, што Лэндры разумее, «наколькі важная Грэнландыя для нашай нацыянальнай бяспекі, і ён будзе рашуча бараніць інтарэсы нашай краіны».
Данія, якой належыць Грэнландыя, на чарговае праяўленне прэтэнзій Трампа на востраў адрэагавала з абурэннем. Міністр замежных спраў Ларс Лёке Расмусэн назваў прызначэнне спецыяльнага пасланніка «цалкам непрымальным». Дацкі ўрад выклікаў амерыканскага пасла ў Капенгагене, каб выказаць свой пратэст, піша Bild.
Яшчэ падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну Трамп заяўляў пра жаданне анексаваць Грэнландыю. Рэспубліканец пры гэтым падае аргументы нацыянальнай і «міжнароднай бяспекі». Грэнландыя і Данія рашуча адхіляюць гэтыя прэтэнзіі.