БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі абяцаюць пахаладанне, месцамі будзе да мінус 18°С

22.12.2025 / 14:41

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 23—25 ​​снежня.

У аўторак уночы і раніцай месцамі, днём пераважна па паўднёвым захадзе краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе ад -12°С на паўночным усходзе да +2°С на паўднёвым захадзе краіны, максімальная ўдзень -2..-8°С, у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах -1..+2°С.

У сераду, 24 снежня, пераважна без ападкаў. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер днём месцамі парывісты.

Уночы -8..-15°С, месцамі паветра будзе ахалоджвацца да -18°С, максімальная тэмпература ўдзень -3..-10°С.

У чацвер, 25 снежня, вецер паўночна-заходні, заходні сярэдні, удзень парывісты, месцамі па поўначы моцны парывісты.

Уночы будзе ад -5°С па поўначы да -13°С па поўдні, месцамі да -16°С, максімальная тэмпература ўдзень -6..+1°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула