БЕЛ Ł РУС

«Бэчэбэшнік», пра затрыманне якога казаў Лукашэнка, існуе, і ён жывы — Зазулінская

22.12.2025 / 14:14

Nashaniva.com

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вольга Зазулінская паведаміла дэталі затрымання мужчыны, пра якога ў выступленні на УНС казаў Лукашэнка.

Лукашэнка падчас УНС

«З дакладных крыніцы мы ведаем, што інцыдэнт меў месца ў Жодзіне і, самае галоўнае, мужчына жывы. Ён утрымліваецца сілавікамі рэжыму, затрыманне было жорсткім. І ён дакладна жывы», — сказала яна.

Падчас УНС у чацвер Лукашэнка расказаў пра гэты выпадак,

«Не агалошвалі трохдзённай даўніны затрыманне мярзотніка, бэчэбэшніка, як мы іх называем. Ліквідаваны. Але параніў траіх нашых хлопцаў. Усе жывыя. Адзін цяжка паранены, двое лягчэй. Але яны абаранялі нас. Вось яна, гэта наша моладзь. Таму разумейце, што калі нешта недзе не так — гэта мы з вамі», — заявіў Лукашэнка.

У іншым месцы прамовы Лукашэнка яшчэ раз звярнуўся да гэтай справы: «Яшчэ ж і тут яны ёсць. Вось я вам расказваў, затрымалі аднаго мярзотніка. Параніў траіх нашых. Давялося ліквідаваць, шчыра вам кажу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула