Ютуб вярнуў выпуск «О(б)суждаем» з абмеркаваннем фільма «Класная» — яго блакавалі на скаргу «Беларусьфільма»
«Мы абаранілі выпуск з аглядам на «Класную», напісаў Глеб Сямёнаў, вядоўца ютуб-шоу «О(б)суждаем».
Выпуск ютуб-шоу «О(б)суждаем» з абмеркаваннем «Класнай» стаў недаступны на пачатку снежня. «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу, расказаў тады Іван Прус, другі вядоўца праграмы.
Ён абяцаў пазмагацца за той выпуск. І ў стваральнікаў шоу гэта атрымалася.
Выпуск зноў даступны.