БЕЛ Ł РУС

Затрыманы віцябчук, які вырабляў дома зброю

22.12.2025 / 11:53

Nashaniva.com

У Віцебску затрымалі 48‑гадовага мужчыну, якога падазраюць у незаконным абарачэнні зброі.

Паводле версіі МУС, мужчына вырабіў пяць адзінак агнястрэльнай зброі і яе кампаненты, каля 100 патронаў, а таксама магазіны, больш за дзве тысячы элементаў, неабходных для вытворчасці патронаў да наразной зброі.

Дзяцюк валодае навыкамі і ведамі ў галіне балістыкі, слясарнай і такарнай справы, паведамляе МУС. Матэрыялы для працы ён набываў у інтэрнэт-крамах і ў грамадзян суседняй краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула