БЕЛ Ł РУС

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў

22.12.2025 / 10:07

Nashaniva.com

СК Расіі пацвердзіў смерць расійскага генерала, распачатая крымінальная справа паводле факту забойства вайскоўца.

«Паводле звестак следства, раніцай 22 снежня на вуліцы Ясеневай у Маскве была прыведзена ў дзеянне выбуховая прылада, усталяваная пад дном аўтамабіля. У выніку атрыманых траўм памёр начальнік упраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ генерал-лейтэнант Фаніл Сарвараў», — паведамляе СК.

Следствам адпрацоўваюцца розныя версіі забойства. Адной з іх з’яўляецца версія, звязаная з арганізацыяй злачынства ўкраінскімі спецслужбамі, гаворыцца ў паведамленні.

Выбух адбыўся каля 7‑й гадзіны раніцы ў двары жылога дома на вуліцы Ясеневай на поўдні Масквы. Генерал-лейтэнант Фаніль Сарвараў сеў у свой аўтамабіль Kia Sorento і пачаў рух. Яго шпіталізавалі ў цяжкім стане.

Хто такі Фаніл Сарвараў?

Генерал Сарвараў займаў ключавую пасаду ў структуры Генштаба Мінабароны Расіі. Яго ўпраўленне адказвае за арганізацыю буйнамаштабных вучэнняў і баявую падрыхтоўку злучэнняў.

Удзельнік асеціна-інгушскага канфлікту, абедзвюх чачэнскіх войнаў і аперацыі ў Сірыі.

Як кіраўнік аператыўнай падрыхтоўкі, ён непасрэдна адказны за боегатоўнасць войскаў, што ўдзельнічаюць у поўнамаштабным уварванні ва Украіне. Унесены ў базу «Міратворац».

Танкавы афіцэр, выпускнік Акадэміі Генштаба.

Ранг генерал-лейтэнанта атрымаў у 2024 годзе на загад Уладзіміра Пуціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула