БЕЛ Ł РУС

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў

22.12.2025 / 9:32

Nashaniva.com

Выбух адбыўся каля 7‑й гадзіны раніцы ў двары жылога дома на вуліцы Ясеневай на поўдні Масквы. Пацярпелы шпіталізаваны ў цяжкім стане. 

У Маскве ўчынены замах на высокапастаўленага расійскага вайскоўца — 56‑гадовага генерал-лейтэнанта Фаніля Сарварава, паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы. Аўтамабіль начальніка Упраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Узброеных сіл РФ быў падарваны на Ясеневай вуліцы.

Выбух адбыўся а 7‑й гадзіне раніцы ў двары жылога дома. Генерал-лейтэнант Фаніль Сарвараў сеў у свой аўтамабіль Kia Sorento і пачаў рух. Паводле папярэдніх звестак следства, самаробная выбуховая прылада была закладзеная пад дном машыны непасрэдна пад сядзеннем кіроўцы і спрацавала праз некалькі секунд пасля пачатку руху.

Генерала давялося дэблакаваць з пашкоджанага салона сіламі ратавальнікаў.

Сарвараў шпіталізаваны ў цяжкім стане, у яго дыягнаставаны шматлікія аскепкавыя раны і пераломы.

На месцы здарэння працуюць аператыўныя службы, якія высвятляюць тып і магутнасць выкарыстанай выбухоўкі.

Хто такі Фаніль Сарвараў?

Генерал Сарвараў займае ключавую пасаду ў структуры Генштаба Мінабароны Расіі. Яго ўпраўленне адказвае за арганізацыю буйнамаштабных вучэнняў і баявую падрыхтоўку злучэнняў.

Удзельнік асеціна-інгушскага канфлікту, абедзвюх чачэнскіх войнаў і аперацыі ў Сірыі.

Як кіраўнік аператыўнай падрыхтоўкі, ён непасрэдна адказны за боегатоўнасць войскаў, што ўдзельнічаюць у поўнамаштабным уварванні ва Украіне. Унесены ў базу «Міратворац».

Танкавы афіцэр, выпускнік Акадэміі Генштаба.

Ранг генерал-лейтэнанта атрымаў у 2024 годзе па ўказе Уладзіміра Пуціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула