БЕЛ Ł РУС

УСУ атакавалі порт «Тамань» у Краснадарскім краю: пашкоджаны два судны і два прычалы

22.12.2025 / 8:23

Nashaniva.com

У выніку ўдару ўкраінскіх дронаў па порце «Тамань» пацярпелі два прычалы і два судны, таксама пашкоджаны трубаправод у пасёлку Вална.

Атака адбылася вечарам 21 снежня на Таманскім паўвостраве. Паводле звестак краявога аператыўнага штаба, удары беспілотнікаў прыйшліся па марскім тэрмінале. У выніку пачаліся ўзгаранні, плошча якіх дасягала 1500 квадратных метраў. Пажары працягваліся і ноччу.

Усе, хто знаходзіўся на борце суднаў, былі эвакуіраваны. Паводле інфармацыі мясцовых уладаў, пацярпелых сярод членаў экіпажаў і супрацоўнікаў порта няма.

Раней паведамлялася пра ўзгаранне на плошчы каля 100 квадратных метраў у раёне трубаправода на Таманскім паўвостраве.

Сцвярджаецца, што «абломкі» БПЛА пашкодзілі трубаправод на адным з тэрміналаў у пасёлку Вална Тэмруцкага раёна. Узнік пажар, паведаміў Аперштаб Краснадарскага края.

Заяўлена, што пацярпелых няма. Плошча ўзгарання склала 100 кв. м.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула