БЕЛ Ł РУС

У Вільні 22 снежня пройдзе паніхіда па блогеру Мікіце Мелказёраве

21.12.2025 / 23:18

Nashaniva.com

Заўтра, 22 снежня, у Вільні пройдзе паніхіда па блогеру Мікіце Мелказёраве. Служыць яе будзе святар Аляксандр Кухта.

Фота: Onliner.by

Паніхіда будзе па адрасе Bokšto, 4 у 19:00 па Вільні (па Мінску 20:00, па Варшаве 18:00). Таксама будзе трансляцыя гэтай паніхіды на ютуб-канале беларускага праваслаўнага прыхода ў Вільні.

Блогер Мікітар Мелказёраў раптоўна памёр у ноч на 21 снежня. Напярэдадні ўвечары Мікіта кепска сябе адчуў. Як піша Reform.news, блогер адляжаўся, адчуў сябе лепш праз некаторы час. Затым устаў, пайшоў і страціў прытомнасць. Адмовіла сэрца. Прычына смерці будзе вядомая пасля анатаміравання. Блогеру было ўсяго 37 гадоў.

Для блізкіх Мікіты адкрылі збор.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула