БЕЛ Ł РУС

ЗША захапілі трэці танкер каля берагоў Венесуэлы

21.12.2025 / 19:22

Nashaniva.com

Танкер Bella 1 ішоў пад панамскім сцягам.

Захоп папярэдняга танкера Centuries 20 снежня. Скрыншот відэа

ЗША захапілі яшчэ адзін нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы, паведамляе Bloomberg са спасылкай на людзей, знаёмых з сітуацыяй. Гэта адбылося на фоне таго, што Дональд Трамп узмацняе нафтавую блакаду ўрада Нікаласа Мадура.

Танкер Bella 1, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, пад панамскім сцягам накіроўваўся ў Венесуэлу пад загрузку.

Аналагічныя захопы адбыліся 10 снежня (судна Skipper) і 20 снежня (супертанкер Centuries).

Трамп узмацняе ціск на Мадура, спрабуючы перакрыць асноўную крыніцу даходаў рэжыму. На думку экспертаў, калі Венесуэла не зможа экспартаваць сваю нафту, яе сховішчы будуць перапоўненыя і дзяржаўнай кампаніі прыйдзецца пачаць закрыццё нафтавых свідравін.

Трамп таксама прызнаў урад Мадура замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй, абвінаваціўшы яго ў датычнасці да гандлю наркотыкамі.

Адметна, што танкер Centuries, захоплены 20 снежня, не значыўся ў публічным санкцыйным спісе ЗША. Танкер ішоў пад панамскім сцягам, у той час як права ўласнасці на нафту належыць кітайскай кампаніі.

Віцэ-прэзідэнт і міністр нафты Венесуэлы Дэльсі Радрыгес асудзіла захоп танкера, назваўшы гэты крок «сур’ёзным актам пірацтва» з боку ўрада ЗША.

16 снежня Трамп абвясціў пра «поўную блакаду» ўсіх падсанкцыйных суднаў і прызнаў урад Мадуры «замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй».

Чытайце таксама:

ЗША захапілі другі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай

Трамп загадаў увесці «поўную і канчатковую» блакаду ўсіх танкераў, якія заходзяць у Венесуэлу

Каментары да артыкула