БЕЛ Ł РУС

Лойка пра Лукашэнку: Ну нельга да такой ступені сачыць за парадкам дня дэмсіл

21.12.2025 / 18:40

Nashaniva.com

Выступаючы на Усебеларускім народным сходзе, Аляксандр Лукашэнка шмат казаў пра сваіх апанентаў, пераказваючы ў сваёй інтэрпрэтацыі амаль усе асноўныя навіны дэмакратычных сіл. І пра канфлікты паміж Сяргеем Ціханоўскім і Офісам, і пра магчымы пераезд Офіса з Літвы ў Польшчу… У новым аналітычным выпуску «Ток» журналістка Вольга Лойка паіранізавала з гэтага.

Вольга Лойка. Скрыншот: TOK_talk / YouTube

«Ступень яго ўцягнутасці ў апазіцыйныя справы мяне некалькі нават напалохала, шчыра кажучы. Ну нельга да такой ступені сачыць за парадкам дня дэмсіл.

@tokbelarus В новом аналитическом выпуске «Тока» журналистка Ольга Лойко поиронизировала над тем, как Лукашенко много говорил на ВНС о своих оппонентах, пересказывая в своей интерпретации почти все основные новости демократических сил #тихановская #беларусь #новостибеларуси #марияколесникова #внс ♬ оригинальный звук - ТОК | TALK - Пра Беларусь

Аляксандр Рыгоравіч, усё, у вас ужо былі выбары 2025 года. Псіхатэрапеўт вам выпісаў лячэнне — правесці новыя выбары. Вы іх правялі. Гэта не дапамагло. Ну, я не ведаю, што з гэтым рабіць далей. Мне здаецца, што гэтая траўма — яна ўжо на ўсё жыццё. І я баюся, што яна можа аказацца наогул несумяшчальнай з жыццём».

Сваіх апанентаў Лукашэнка на УНС традыцыйна пазбягаў называць па прозвішчах — толькі зняважлівае «ціхушкі» і «лахушкі». А ў прамове згадаў нават дробныя скандалы — як з дэлегаткай Каардынацыйнай рады Вольгай Карпушонак і Паўлам Латушкам. «Вазьміце Лахушкіна. Ну навошта ты нейкую жанчыну хацеў згвалціць са свайго калектыву?» — казаў Лукашэнка.

«Лукашэнка сам прызнаўся, што колькасць тут [за мяжой] супрацоўнікаў КДБ фактычна адпавядае колькасці змагароў тут жа. Слухайце, такую нагрузку бюджэт можа не вытрымаць, ёй-богу, калі да кожнага не згоднага з Лукашэнкам прыставіць КДБшніка. Яны ведаюць не толькі тое, што Павел Паўлавіч [Латушка] рабіў, не толькі тое, што Павел Паўлавіч не рабіў, але і тое, што ён хацеў [зрабіць].

То-бок ступень індактрынацыі супрацоўнікаў такая…» — каментуе яго выступленне Вольга Лойка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула