БЕЛ Ł РУС

У Мінску сёлета жаніліся і выходзілі замуж часцей, чым летась

21.12.2025 / 18:7

Nashaniva.com

Самай юнай нявесце было 15 гадоў.

У студзені — лістападзе 2025 года ў Мінску зарэгістравалі 13,4 тысячы шлюбаў. Гэта на 1,5 тысячы больш, чым за ўвесь папярэдні год. Такія даныя агучыў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Андрэй Мальцаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Самай юнай нявесце было 15 гадоў, жаніху — 16 год. Найстарэйшай парай сталі 87‑гадовая гараджанка і яе 94‑гадовы спадарожнік.

70% рэгістрацый шлюбу ў Мінску праходзяць ва ўрачыстай абстаноўцы. 

Што тычыцца разводаў, то яны ў сценах загсаў адбываюцца, калі ў сям’і няма дзяцей до 18 гадоў і сужэнцы не спрачаюцца пра маёмасць. Такіх выпадкаў сёлета каля 2,3 тысячы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула