Орбан: Падзенне Украіны будзе катастрофай для Венгрыі
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што яго краіна не зацікаўлена ў падзенні Украіны, паколькі гэта стала б сур'ёзнай праблемай для Венгрыі.
Віктар Орбан. Фота: AP Photo / Denes Erdos
«Падзенне Украіны будзе сур'ёзнай праблемай для Венгрыі. Таму падзенне Украіны не толькі не ў інтарэсах Венгрыі, а мы павінны дасягнуць выдатнага пагаднення для таго, каб гэтага не здарылася», — сказаў венгерскі прэм'ер.
Ён падкрэсліў, што стабільнасць у суседняй краіне мае вялікае значэнне для Венгрыі: яна пастаўляе 44% электраэнергіі і 58% газу ва Украіну.
«Але вайна штодня аслабляе Украіну. Мір — гэта адзінае, што можа яе ўмацаваць. Кожны, хто сапраўды падтрымлівае Украіну, павінен імкнуцца да міру, і імкнуцца да яго зараз», — дадаў Орбан.