БЕЛ Ł РУС

Матацыклы, квадрацыклы, лодкі могуць забраць у беларусаў для войска падчас мабілізацыі

21.12.2025 / 15:0

Nashaniva.com

Міністэрства абароны Беларусі зацвердзіла пастанову №29, якая пашырае спіс транспарту, які грамадзяне і арганізацыі абавязаны перадаваць войску ў перыяд мабілізацыі ці ў ваенны час. Дакумент, падпісаны Віктарам Хрэніным, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота: vecteezy.com

Галоўным новаўвядзеннем стала ўключэнне ў пералік матацыклаў і малых суднаў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Таксама ў спіс дададзены квадрыцыклы і снегабалотаходы.

Згодна з пастановай, дзяржаўныя органы і арганізацыі ўсіх формаў уласнасці абавязаны не толькі ўлічваць, але і рыхтаваць тэхніку (у тым ліку ўзятую ў лізінг) для патрэб Узброеных Сіл. Гэта прадугледжвае стварэнне камплектаў запчастак, інструментаў і абсталявання для перавозкі асабовага складу.

Цяпер у спісе тэхнікі, якую могуць забраць у грамадзян і кампаній:

легкавыя аўто з колавай формулай 4×4;

аўтобусы і грузавікі ўсіх тыпаў (бартавыя, самаскіды, рэфрыжэратары, фургоны);

спецыяльныя і грузапасажырскія аўтамабілі;

седлавыя цягачы і прычэпы;

трактары і самаходныя машыны;

квадрацыклы, малыя судны і матацыклы.

Поўны спіс глядзіце тут

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула