БЕЛ Ł РУС

Дзермант, Пятроўскі і іншыя камуністы прывезлі кветкі Сталіну ФОТА

21.12.2025 / 14:48

Nashaniva.com

Члены Камуністычнай партыі Беларусі правялі акцыю на тэрыторыі комплексу «Лінія Сталіна», прымеркаваную да 147‑й гадавіны з дня нараджэння Сталіна. Яны ўсклалі кветкі да яго помніка і ўручылі актывістам юбілейныя медалі «146 гадоў з дня нараджэння І. В. Сталіна».

Усе фота: Кампартыя Беларусі

Праўладныя камуністы адзначылі 147‑ю гадавіну з дня нараджэння Іосіфа Сталіна. Сярод іх былі палітолаг і ідэолаг Кампартыі Пятро Пятроўскі, прапагандыст Аляксей Дзермант. Яны наведалі комплекс «Лінія Сталіна», дзе ўсклалі кветкі. 

Там жа яны ўручылі «юбілейныя медалі» «146 гадоў з дня нараджэння І.В. Сталіна» найбольш актыўным членам, «чыя праца для захавання гістарычнай праўды, патрыятычнага выхавання моладзі і грамадска-палітычнай барацьбы служыць працягам вялікіх традыцый сталінскага пакалення».

Днямі Пятро Пятроўскі выступіў за тое, каб у Мінску паставілі помнік Сталіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула