БЕЛ Ł РУС

Сайт Рады Еўропы зноў прызналі «экстрэмісцкім»

21.12.2025 / 11:51

Nashaniva.com

Суд Партызанскага раёну Мінска не здаецца — у «экстрэмісцкім спісе» зноў з'явіліся старонкі сайта Рады Еўропы, заўважыла «Вясна». 

5 снежня суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт «Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый (CINGO)» — у пастанове суда быў пазначаны афіцыйны сайт Рады Еўропы.

10 снежня гэты самы суд скасаваў сваю пастанову — афіцыйны сайт Рады Еўропы зноў стаў не «экстрэмісцкім» у Беларусі.

19 снежня суд Партызанскага раёну Мінска дадаў у экстрэмісцкі спіс шэраг старонак з сайта Рады Еўропы — тых, што тычацца дзейнасці Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый (CINGO).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула