БЕЛ Ł РУС

Швед: Наша правасуддзе адно з найлепшых у свеце

21.12.2025 / 10:7

Nashaniva.com

20 снежня кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты прадставіў калектыву Вярхоўнага Суда новага кіраўніка — Андрэя Шведа. Швед расказаў, што ў сваёй працы і «далей плануе трымаць курс на справядлівасць».

Андрэй Швед. Фота: sb.by

Пастанова аб прызначэнні Шведа была прынятая аднагалосна на VII Усебеларускім народным сходзе. Але Швед падзякаваў выключна Лукашэнку за аказаны яму давер.

Швед сказаў, што ў працы і «далей плануе трымаць курс на справядлівасць».

— Пракурорскі нагляд і судовая ўлада шчыльна звязаныя паміж сабой, бо вырашаецца агульная задача, накіраваная на тое, каб наша правасуддзе было аб'ектыўным, бесстароннім, заснаваным на законе. За дзесяцігоддзі суверэнітэту створаны сур'ёзны базіс.

Наша правасуддзе, я мяркую, адное з найлепшых у свеце — не толькі паводле ўмоў працы, але і ў тых патрабаваннях, якія выстаўляюцца да пастаноў судоў. Кожнае рашэнне па кожнай справе павінна быць справядлівым. Гэта самае галоўнае — тое, чаго ад нас патрабуе наш прэзідэнт, — сказаў Швед.

52‑гадовы Андрэй Швед быў самым актыўным і ініцыятыўным з лукашэнкаўскіх сілавікоў, ён адзін з галоўных архітэктараў рэпрэсій у краіне. Гэта пад яго кіраўніцтвам працуе «камісія па вяртанні» — прычым ён усяляк ставіў палкі ў колы тым, хто хаця б намякаў на патрэбы змяншэння рэпрэсій. За ім пракуратура стала галоўным карным органам. А сам Швед захапіў Лукашэнку ідэяй «генацыду беларускага народа».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула