У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця
20 снежня каля 17:40 у вёсцы Пральнікі Валожынскага раёна 38‑гадовы мясцовы жыхар на аўтамабілі Opel, рухаючыся з вёскі Падневічы ў бок Суднікаў, збіў 5‑гадовае дзіця.
Са слоў кіроўцы, дзіця раптоўна выбегла на дарогу.
Кіроўца і бацька дзіцяці даставілі яго ў бальніцу, дзе, на жаль, малое памерла.
Паводле факту здарэння праводзіцца праверка.