БЕЛ Ł РУС

Мексіканец спрабаваў завезці ў Беларусь каштоўнасці на 40 тысяч рублёў

20.12.2025 / 16:34

Nashaniva.com

Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце, мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу буйной партыі ювелірных вырабаў. У грамадзяніна Мексікі, які ехаў з Літвы праз пункт пропуску «Каменны Лог» рэйсавым аўтобусам, знайшлі каля 40 срэбных вырабаў і два залатыя зліткі, што падлягалі абавязковаму дэклараванню.

Падарожнік выбраў зялёны калідор, тым самым заявіўшы, што не мае тавараў, якія трэба дэклараваць. Аднак падчас мытнага кантролю каштоўнасці знайшлі ў ягонай ручной паклажы. Агульны кошт знойдзеных вырабаў склаў прыкладна 40 тысяч беларускіх рублёў.

За недэклараванне тавараў у буйным памеры Гродзенская рэгіянальная мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 4 арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Цяпер іншаземцу пагражае штраф да 30% ад кошту незадэклараваных тавараў.

Чытайце таксама:

Кубінцы не далі ўвезці ў Беларусь з Дубая кучу брэндавых рэчаў

На мытні затрымалі найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі партыю наркотыкаў

Італьянец спрабаваў вывезці ў Беларусь скрадзены BMW коштам больш за 200 тысяч даляраў

Каментары да артыкула