БЕЛ Ł РУС

У Мінску сталі падключаць сувязь 5G

20.12.2025 / 15:25

Nashaniva.com

У цэнтры Мінска на днях запусцілі першую зону мабільнай сувязі па тэхналогіі 5G. Пра гэта распавёў міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі, яго словы прыводзіць БелТА.

Паводле слоў Залескага, у міністэрстве чуюць пажаданні беларусаў па пашырэнні стацыянарнай і мабільнай сувязі.

«Хуткасць мабільнага інтэрнэту ў наступную пяцігодку вырасце ў сярэднім у чатыры разы», — падкрэсліў ён.

Нагадаем, з 9 па 11 мая ў Мінску ў тэставым рэжыме ўжо працавала сетка мабільнай сувязі фармату 5G. Яе тэставалі МТС і адзіны інфраструктурны аператар сетак 4G і 5G у Беларусі — кампанія beCloud.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула