У Беларусь збіраецца прыехаць Роберт Фіца
У гэты момант ідзе падрыхтоўка візіту ў Беларусь прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца. Пра гэта паведаміў надзвычайны і паўнамоцны пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігач, які запрошаны на пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, паведамляе БелТА.
Роберт Фіца размаўляе са Святланай Ціханоўскай 16 мая 2025 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Ёзэф Мігач адзначыў, што гэта будзе першы за апошнія гады візіт такога высокага ўзроўню са Славакіі ў Беларусь і ён непасрэдна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы гэтай падзеі. Аднак дакладная дата візіту пакуль не акрэсленая і будзе вызначацца пасля кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.
Чытайце таксама:
Славакія збіраецца блакаваць выдачу Украіне рэпарацыйнай пазыкі
У Славакіі зноў адкрываюць беларускае пасольства
Прэм'ер Фіца: Мэта ўрада Славакіі не паражэнне Расіі, а хутчэйшы канец вайны ва Украіне