БЕЛ Ł РУС

Школьніца ў Пухавічах сфатаграфавала картку бабулі і перастала сабе ў чымсьці адмаўляць

18.12.2025 / 15:25

Nashaniva.com

У Пухавічах 15‑гадовая школьніца знайшла спосаб аплачваць свае пакупкі, не патраціўшы пры гэтым ні капейкі з уласных грошай, паведаміў тэлеграм-канал «Обратная сторона».

Уся справа ў тым, што дзяўчына, сфатаграфаваўшы банкаўскую карту сваёй 65‑гадовай бабулі, пачала траціць яе зберажэнні.

— Дзяўчына купляла ўсё, што хацела: прадукты харчавання, упрыгожванні, цацкі, аплачвала Premium-падпіскі ў месенджары, а большую частку спусціла на Wildberries, — тлумачыць рэсурс.

За некалькі месяцаў школьніца здолела зліць больш за 13 тысяч рублёў з карты пенсіянеркі.

Вынікам такога «шопінгу» стала крымінальная справа за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула