БЕЛ Ł РУС

Вызваленыя палітвязні прыехалі ў Вільню

18.12.2025 / 13:16

Nashaniva.com

З Польшчы ў сталіцу Літвы прыехалі два дзясяткі чалавек. Сярод іх былі грамадскі дзеяч Павел Севярынец і праваабаронца Уладзь Лабковіч.

Ад польскай мяжы аўтобус з беларускімі палітвязнямі суправаджала літоўская паліцыя. У Вільню з палітвязнямі прыехала і Святалана Шаціліна, кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл ва Украіне, якая суправаджала групу з Чарнігава.

Сустрэцца з тымі, каго вызвалілі 13 снежня, прыйшлі былыя палітвязні — Зміцер Дашкевіч, Максім Вінярскі, Ігар Лосік, Зміцер Казлоў і іншыя.

90 чалавек сёння ноччу прыехалі з Украіны ў Польшчу.

Нагадаем, што ў суботу на волю выйшлі 123 чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула