БЕЛ Ł РУС

Трампу з Расіі перадалі скрыню чырвонай ікры

18.12.2025 / 12:5

Nashaniva.com

Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу адправілі са Стывам Уіткафам падарунак з Расіі — скрыню чырвонай ласасёвай ікры, вырабленай у Хабараўскім краі.

Фота: Мінпрамгандаль Хабараўскага краю

Ікру ў Белы дом павёз спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф.

Як піша Мінпрамгандаль Хабараўскага краю, перад перамовамі з расійскім бокам пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф паабедаў у адным з рэстаранаў, дзе пакаштаваў такую ікру.

Яна так уразіла спецпасланніка, што яму прэзентавалі цэлую скрыню. Ён сказаў, што павязе яе Трампу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула