БЕЛ Ł РУС

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава

18.12.2025 / 10:23

Nashaniva.com

Кадры з камер вонкавага назірання дома №3 па вуліцы Косарава, дзе ўчора адбыўся магутны выбух, апублікавалі «Моцныя навіны». На запісе відаць, якой была выбуховая хваля.

Ад інцыдэнту пацярпеў і найбліжэйшы дзіцячы сад. Выбуховай хваляй у будынку выбіла шкло. Акрамя таго, пацярпелі як мінімум два аўтамабілі, што стаялі непадалёк.

Ноччу ратавальнікі абследавалі месца выбуху. Пошукі вяліся ва ўмовах навіслых абломкаў і нестабільных элементаў канструкцый.

Жывых людзей пад заваламі не выяўлена. Ці ёсць загінулыя, інфармацыі няма.

Учора ў Гомелі на вуліцы Косарава ў кватэры адбыўся выбух, у выніку абрынуліся перакрыцці ў трох кватэрах. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула