БЕЛ Ł РУС

ДАІ папярэдзіла, што праз УНС кіроўцы ў Мінску два дні не будуць мець спакою

17.12.2025 / 23:27

Nashaniva.com

Дзяржаўтаінспекцыя папярэдзіла жыхароў Мінска пра магчымыя кароткачасовыя абмежаванні руху 18 і 19 снежня. Яны звязаныя з правядзеннем у гэтыя даты Усебеларускага народнага сходу.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Мінск-Навіны»

Паводле інфармацыі ДАІ, на цэнтральных вуліцах і праспектах сталіцы магчымыя часовыя затрымкі ў руху транспарту. Гэта абумоўлена перамяшчэннем арганізаваных калон у суправаджэнні аўтамабіляў ДАІ, якія гарантуюць бяспечную дастаўку дэлегатаў на аўтобусах. У інспекцыі адзначылі, што маршруты руху пастараліся спланаваць так, каб мінімізаваць заторы.

Таксама паведамляецца, што пад узмоцнены кантроль возьмуць МКАД, асноўныя гарадскія магістралі і прылеглыя да іх вуліцы.

Акрамя таго, МУС прыняло пастанову ўзмацніць меры бяспекі ва ўсім Мінску. Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў распарадзіўся арганізаваць кругласутачную ахову, залучыць сапёраў і групы маніторынгу інтэрнэту. 

Чытайце таксама:

Перад УНС сілавікі нагнятаюць атмасферу

Дачка міністра Маркава абвінаваціла Павука ў планаванні серыі тэлефонных тэрарыстычных атак падчас УНС

Лосік расказаў, як сядзеў у СІЗА КДБ з дэлегатам УНС — палкоўнікам міліцыі, які п'яным ледзь не забіў жонку

Каментары да артыкула