БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску машына сутыкнулася з тралейбусам

17.12.2025 / 18:54

Nashaniva.com

17 снежня а 15:35 у службу МНС паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на скрыжаванні праспекта Будаўнікоў і вуліцы Народнага Адзінства.

Скрыншот з відэа

Як высветлілася, у выніку сутыкнення легкавіка і тралейбуса жанчына-кіроўца была заблакаванай у машыне.

Супрацоўнікі МНС з дапамогай спецыяльнага інструмента вызвалілі пацярпелую. Пасля агляду медыкамі яе шпіталізавалі.

Кіроўца тралейбуса і пасажыры не пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула