БЕЛ Ł РУС

Частка Барысава праз аварыю засталася без святла

17.12.2025 / 16:21

Nashaniva.com

У 12:03 адбылося аварыйнае адключэнне кабельнай лініі 10кВ №511 ад падстанцыі «Барысаў Паўднёвая». Прычынай стаў прарыў цепласеткі ЖКГ, у выніку чаго вільгаць трапіла на токаводныя часткі трансфарматарнай падстанцыі №72, паведамляе «Мінскэнерга».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Брыгада філіяла «Барысаўскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга» разам са спецыялістамі ЖКГ аператыўна прыступіла да ліквідацыі наступстваў і аднаўлення падачы электраэнергіі.

Па стане на 14:00 без напружання застаецца адна трансфарматарная падстанцыя. Электразабеспячэнне адсутнічае ў шматкватэрных дамах па наступных адрасах:

Чытайце таксама:

Бабруйчанін паставіў сонечную батарэю ў сябе дома — «улетку за святло плаціў 10 рублёў»

Электразабеспячэнне ў Калодзішчах адноўленае

Як будзе ездзіць транспарт у Мінску ў навагоднюю ноч

Каментары да артыкула