БЕЛ Ł РУС

Украінцы падарвалі расійскую падводную лодку ў порце Новарасійска

15.12.2025 / 18:23

Nashaniva.com

Служба бяспекі Украіны правяла чарговую нестандартную спецаперацыю і нанесла ўдар па расійскіх сілах у порце Новарасійска. Упершыню ў гісторыі ўкраінскія падводныя дроны Sub Sea Baby падарвалі падводную лодку РФ праекта 636.3 «Варшавянка» (паводле класіфікацыі НАТА — Kilo).

Скрыншот з відэа

У выніку выбуху субмарына атрымала крытычныя пашкоджанні і фактычна выйшла з ладу.

На борце лодкі знаходзіліся чатыры пускавыя ўстаноўкі крылатых ракет «Калібр», якія Расія выкарыстоўвае для ўдараў па тэрыторыі Украіны.

Аперацыя была праведзеная сумесна 13‑м Галоўным упраўленнем вайсковай контрразведкі СБУ і Вайскова-марскімі сіламі Украіны.

Кошт падводнай лодкі тыпу «Варшавянка» ацэньваецца прыкладна на 400 мільёнаў даляраў ЗША. З улікам міжнародных санкцый будаўніцтва аналагічнай субмарыны цяпер можа абысціся ўжо да 500 мільёнаў даляраў. Гэты клас лодак таксама вядомы пад назвай «Чорная дзірка» — праз здольнасць корпуса паглынаць гукі і заставацца малапрыкметным для санараў.

Падкрэсліваецца, што падарваная лодка была вымушаная знаходзіцца ў порце Наварасійска пасля паспяховых аперацый украінскіх надводных марскіх дронаў Sea Baby, якія прымусілі расійскія караблі і субмарыны пакінуць Севастопальскую бухту ў часова акупаваным Крыме.

Чытайце таксама:

Расія ўдарыла па турэцкім судне ў порце ўкраінскага Чарнаморска

Украінскія марскія дроны падбілі ў Чорным моры чарговы танкер расійскага «ценявога флоту» ВІДЭА

Украінская аперацыя «Павуцінне» магла сарвацца ў апошні момант — пільны дальнабойшчык знайшоў беспілотнікі ў корпусе

Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Каментары да артыкула