За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021»
47‑гадовага былога генеральнага дырэктара ААТ «Полацк-Шкловалакно» Рамана Блізнева судзілі за карупцыю.
Фота: belchemoil.by
За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021», былы генеральны дырэктар ААТ «Полацк-Шкловалакно» Раман Блізнеў. Яму было 47 гадоў.
Яго смерць пацвердзілі каналу «Віцебск, я гуляю» некалькі крыніц.
Блізнеў быў затрыманы ў канцы 2022 года. Пазней яго судзілі за атрыманне хабару (арт. 430 КК РБ).
Абставіны смерці невядомыя. Адна з крыніц канала сцвярджае, што працягваўся судовы працэс, падчас якога былыя падначаленыя сталі абвінавачваць Блізнева ў некаторых эпізодах карупцыі — пасля чаго нібыта сэрца мужчыны спынілася.
Рамана Блізнева пахавалі ў гэтую пятніцу, 12 снежня 2025 года.