БЕЛ Ł РУС

Ганчарэнка ўзначаліць зборную Беларусі

14.12.2025 / 14:04

Nashaniva.com

Былы галоўны трэнер БАТЭ і маскоўскага ЦСКА Віктар Ганчарэнка прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі. Пра гэта паведамляе інсайдарскі канал «Инсайды от Карпа».

Віктар Ганчарэнка. Фота: football.by

Паводле інфармацыі канала, спецыяліст узгадніў кантракт з АБФФ да снежня 2027 года з месячным заробкам 20 тысяч еўра.

У трэнерскі штаб Ганчарэнкі ўвойдзе Аляксандр Ермаковіч — ён пакінуў пасаду галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама», каб далучыцца да працы ў нацыянальнай зборнай.

Віктар Ганчарэнка вернецца з адпачынку 20 снежня і пасля гэтага падпіша дамову з федэрацыяй, сцвярджае расійскі канал.

Віктар Ганчарэнка — адзін з самых вядомых беларускіх трэнераў. Ягоная кар’ера пачыналася ў барысаўскім БАТЭ, з якім ён некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам краіны і выводзіў клуб у групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Пасля поспехаў у Беларусі ён працаваў у Расіі, узначальваў ЦСКА, «Краснадар», «Кубань», «Уфу», «Урал», «Пары НН».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула