Ці надоўга прыйшло пахаладанне?
Якім будзе надвор'е ў Беларусі з 15 па 21 снежня, расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.
Фота: сацсеткі
Пахаладанне, якое закране Беларусь у выхадныя дні пад уплывам арктычнага паветра, будзе кароткачасовым.
На наступным тыдні, з 15 па 21 снежня, чакаецца вяртанне атлантычных паветраных мас, у выніку чаго тэмпературны фон зноў павысіцца і застанецца вышэйшым за кліматычную норму.
Паводле прагнозу, класічнай зімы па-ранейшаму чакаць не варта. Адліжнае надвор'е, імаверна, захаваецца як мінімум да пачатку трэцяй дэкады снежня.
Уначы і зранку застаецца вялікая імавернасць туманаў і галалёду.
У панядзелак і аўторак чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу з мокрым снегам, а таксама галалёдзіца на дарогах. Тэмпература ўночы будзе вагацца ад мінусавых значэнняў на паўночным усходзе да плюсавых на захадзе, а ўдзень пацяплее да плюс 7 градусаў.
У сярэдзіне тыдня істотных ападкаў не чакаецца, але ўначы захаваецца невялікі мінус.
З чацвярга і да канца тыдня будзе пераважаць уплыў антыцыклону, тэмпература днём складзе да +4 +6 градусаў.