БЕЛ Ł РУС

У Беларусі назіраецца рост захворванняў на грып і ВРІ

13.12.2025 / 15:29

Nashaniva.com

У краіне адзначаецца сезоннае павелічэнне колькасці захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып, паведамляе Мінздароўя.

Разам з тым узровень захворванняў знаходзіцца ў межах сярэдніх шматгадовых паказчыкаў.

Зараз цыркулююць вірусыў грыпу А — пераважна грыпу А(H3N2) (гэты штам яшчэ называюць ганконгскім) і А(H1N1 — так званы пандэмічны штам 2009 года). Таксама цыркуляюць негрыпозныя рэспіраторныя вірусы (адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы, бокапарвірусы, метапнеўмавірусы, сезонныя каронавірусы, вірус SARS-CoV-2)

Асноўны кантынгент хворых на грып — не вакцыянаваныя.

Асноўная частка хворых — амбулаторныя пацыенты. Павелічэння колькасці шпіталізаваных па прычыне грыпу не адзначаецца.

У Мінздароўя зазначаюць, што вірусы грыпу захоўваюць адчувальнасць да супрацьгрыпозных лекавых прэпаратаў, наяўных у арганізацыях аховы здароўя і аптэчнай сетцы, а таксама распазнаюцца ўсімі існуючымі тэст-сістэмамі лабараторнай дыягностыкі.

Вакцыны для прафілактыкі грыпу, якія выкарыстоўваюцца ў краіне, утрымліваюць актуальны штамавы склад і дастатковую колькасць антыгенаў для зніжэння рызыкі заражэння грыпам, прадухілення развіцця цяжкага цячэння і неспрыяльнага выніку захворвання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула