БЕЛ Ł РУС

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб

13.12.2025 / 8:28

Nashaniva.com

У Белавежскай пушчы заўважылі цікавы і незвычайны зімовы грыб — «Дрыжалку», паведамляе прэс-служба нацпарку.

Фота: Нацпарк «Белавежская пушча»

Ён таксама вядомы пад назвамі «Залатое жэле», «Жоўты мозг», «Ведзьміна масла».

Гэты грыб расце ў змяшаных лясах, а яго залаты колер робіць яго прыкметным нават у зімовым лесе. Дрыжалка — гэта познеасенні грыб, які з-за змяненняў клімату можа сустракацца і зімой.

Начныя замаразкі яму не страшныя, аднак спёку і сонечныя прамяні ён не пераносіць.

Дрыжалка аранжавая адносіцца да ядомых грыбоў. Яе цэняць не за яскравы смак, а за ўнікальную жэлепадобную кансістэнцыю, якая можа нагадваць водарасці або марскія грабеньчыкі. У Беларусі гэты грыб практычна не ўжываецца ў ежу, а ў азіяцкіх краінах, асабліва ў Кітаі і Карэі, ён лічыцца дэлікатэсам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула