БЕЛ Ł РУС

Трамп пра мірную угоду: Многія людзі хочуць пабачыць, як гэта спрацуе

13.12.2025 / 08:05

Nashaniva.com

Дональд Трамп заявіў, што мірная ўгода, нягледзячы на складанасць сітуацыі, магла б спрацаваць, і што многія людзі хочуць пабачыць, як гэта спрацуе.

Фота: Win McNamee / Getty Images

Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў журналістам падчас мерапрыемства ў Белым доме, піша «Укрінформ».

«Пабачым, што адбудзецца. Мы працуем над тым, каб зразумець, ці зможам мы цяпер заключыць здзелку. Мы хутка даведаемся», — сказаў ён.

Калі ў прэзідэнта ЗША папрасілі ўдакладніць канкрэтныя пункты, у прыватнасці адносна стварэння буфернай зоны і тэрытарыяльных пытанняў, ён адзначыў, што пакуль не будзе нічога каментаваць.

«Гэта вельмі складаная сітуацыя, але гэта магло б спрацаваць, і многія людзі хочуць пабачыць, як гэта спрацуе, паглядзець на гэта. Усё, што я хачу зрабіць, — спыніць гібель 25 тысяч людзей штомесяц».

Напярэдадні Трамп заявіў, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі нібыта адзіны, каму не падабаецца прапанаваны Вашынгтонам план завяршэння вайны, у той час як яго атачэнне падтрымлівае гэты праект.

Таксама ён пацвердзіў намер далучыцца да забеспячэння гарантый бяспекі Украіне ў межах патэнцыйнай мірнай угоды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула