БЕЛ Ł РУС

Трампу ўдалося спыніць яшчэ адну вайну. Праўда, ён ужо аднойчы быў яе спыняў

12.12.2025 / 22:41

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністры Тайланда і Камбоджы дамовіліся спыніць баявыя дзеянні 12 снежня і вярнуцца да выканання мірнага пагаднення, напісаў у Truth Social прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля тэлефонных перамоў з абодвума.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

«Сёння раніцай у мяне адбылася вельмі добрая размова з прэм'ер-міністрам Тайланда Ануцінам Чарнвіракулам і прэм'ер-міністрам Камбоджы Хунам Манетам з нагоды вельмі сумнага аднаўлення іх даўняга канфлікту.

Яны пагадзіліся спыніць усе баявыя дзеянні з сённяшняга вечара і вярнуцца да першапачатковага мірнага пагаднення, заключанага са мной і з імі пры садзейнічанні вялікага прэм'ер-міністра Малайзіі Анвара Ібрагіма», — напісаў Трамп.

Ён падкрэсліў, што краіны гатовыя да працягу гандлю са Злучанымі Штатамі.

«Абедзве краіны гатовыя да міру і працягу гандлю з ЗША. Для мяне гонар працаваць з Ануціным і Хунам над урэгуляваннем сітуацыі, якая магла перарасці ў буйную вайну паміж дзвюма ў астатнім выдатнымі і квітнеючымі краінамі!», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Ранейшае абвастрэнне гэтага старога канфлікту было менш чым за паўгода таму, у ліпені 2025 года. Тады Трамп таксама з усімі пагаварыў з усімі па тэлефоне і дамовіўся пра спыненне агню. Завяршэнне той вайны ўваходзіць у спіс васьмі вайсковых канфліктаў, якія Трампу нібыта ўдалося канчаткова спыніць менш чым за год другога тэрміну свайго прэзідэнцтва. 

Чытайце таксама:

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін

Трамп заявіў, што можа вельмі хутка прымірыць Афганістан з Пакістанам

Камбоджа і Тайланд падпісалі мірнае пагадненне ў прысутнасці Трампа

Каментары да артыкула