У Камянецкім раёне ў вясковы двор забрыў заблукалы лебедзь
У двор да жыхаркі вёскі Ляцкія ў Камянецкім раёне прыйшоў лебедзь. Па адной з версій, напярэдадні вечарам над вёскай ляцела іх цэлая чарада, і некалькі птушак маглі сутыкнуцца з лініяй электраперадач, піша «Смартпрэс».
Сур'ёзных траўмаў птушка не атрымала, аднак і самастойна выбрацца з вёскі, акружанай лесам, не змагла.
Арнітолагі, якія прыбылі з Белавежскай пушчы, высветлілі, што пярэпалаху нарабіў лебедзь-клікун. Яны забралі птушку з сабой і выпусцілі яе на вадасховішчы Ляцкае.
Чытайце таксама:
У Гродне з'явіцца экзатычная пара Рычарда і Джуліі. Яны будуць разам есці мышэй
Лебедзь сутыкнуўся з тралейбуснай лініяй і ўпаў на дарогу на Старым мосце ў Гродне