БЕЛ Ł РУС

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

12.12.2025 / 14:25

Nashaniva.com

У бліжэйшыя гадзіны афіцыйна будзе абвешчана аб вызваленні больш за 150 беларускіх палітвязняў. Аб гэтым Reform.news паведамілі некалькі крыніц, знаёмых з сітуацыяй.

Вызваленне ажыццяўляецца ў рамках польска-амерыканскага перамоўнага трэка з рэжымам у Мінску. Вызваленых выправадзяць з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу.

Як распавялі крыніцы, у Мінску з пачатку тыдня знаходзіцца намеснік памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе Крыс Сміт. Затым да яго далучыўся спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл. У чацвер Коўл сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пакуль невядома, хто знаходзіцца ў спісах вызваленых, але амерыканскі бок улічыў пажаданні польскага боку, удакладнілі крыніцы.

Нагадаем, што 21 чэрвеня ў выніку візіту ў Мінск амерыканскай дэлегацыі былі вызваленыя 14 палітвязняў, 11 верасня — 51 чалавек. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула