Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую
Пасля таго як ён прывёў «Інтэр Маямі» да гістарычнай перамогі ў фінале Кубка Амерыканскай футбольнай лігі, Мэсі накіроўваецца ў Індыю для трохдзённага «GOAT Tour», піша Бі-бі-сі.
Фота: Debajyoti Chakraborty / NurPhoto via Getty Images
У кампаніі з аднаклубнікамі па «Інтэр Маямі» Луісам Суарэсам і Радрыга дэ Паўлем васьміразовы пераможца «Залатога мяча» прэзентуе статую сябе ў Калькуце ў суботу.
Яна была створана на працягу 27 дзён камандай з 45 чалавек і дасягае велічыні 70 футаў.
Тур пачнецца ў Калькуце ў 10:30 па мясцовым часе (07:00 па Мінску) у суботу, пасля чаго працягнецца ў Хайдарабадзе, Мумбаі і Дэлі. Статуя — толькі адна частка індыйскага ўшанавання былога форварда «Барселоны» і «Пары Сэн-Жэрмен».
Фота: Debajyoti Chakraborty / NurPhoto via Getty Images
Фанаты змогуць наведаць фан-зону «Hola Messi», дзе будзе копія Мэсі на троне, зала, упрыгожаная некаторымі яго трафеямі, а таксама рэканструкцыя яго дома ў Маямі з манекенамі гульца і яго сям’і, якія сядзяць на балконе.
«Ён (Ліянэль Мэсі) будзе здзіўлены, калі пабачыць, што для яго падрыхтавалі, — сказаў фанат Мэсі Шыладзітыя Банэрджы. — Ён будзе ў шоку, убачыўшы, як яго шануюць у Калькуце і па ўсёй Індыі. У мяне слёзы на вачах, але гэта шчаслівыя слёзы».
Мэсі, які забіў 787 галоў у 963 матчах на клубным узроўні, быў ушанаваны бронзавай статуяй у Буэнас-Айрэсе, Аргенціна, у 2016 годзе.
Прэзідэнт «Барселоны» Жуан Лапорта нядаўна заявіў, што яны «працуюць» над статуяй на «Ноу Камп».