БЕЛ Ł РУС

Галоўчанка і Круты абраны дэлегатамі УНС ад Федэрацыі прафсаюзаў

12.12.2025 / 12:14

Nashaniva.com

Выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) замест выбылых адбыліся сёння ў Мінску на 11‑м пазачарговым з’ездзе ФПБ, паведамляе БелТА.

Фота: БелТА

Дэлегатамі УНС ад ФПБ абраны старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Круты.

У адпаведнасці з заканадаўствам у красавіку 2024 года на 9‑м пазачарговым з’ездзе ФПБ было абрана 80 дэлегатаў УНС, спынілі членства два дэлегаты — па адным ад Магілёўскай вобласці і горада Мінска.

Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 18—19 снежня. Першае пасяджэнне прайшло ў красавіку 2024 года

Чытайце таксама:

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам

Каментары да артыкула