У Быхаўскім раёне ў кювет зляцела маршрутка з пасажырамі
Інцыдэнт адбыўся 11 снежня на 45 кіламетры аўтадарогі Р-93 Магілёў — Бабруйск. 35‑гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes-Benz Sprinter не справіўся з кіраваннем.
Пацярпелых сярод пасажыраў няма, кіроўца таксама цэлы. Праводзіцца праверка, вызначаюцца абставіны і прычыны здарэння. Аўтамабіль быў абсталяваны зімовымі шынамі, яго тэхнічны стан адпавядае патрабаванням ПДР.
Дзяржаўная аўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў маршрутак быць максімальна асцярожнымі і строга выконваць правілы дарожнага руху, памятаючы пра адказнасць за пасажыраў.